хабарНекалькі чыноўнікаў «Мінсктрансу» затрыманыя пры атрыманні хабару, паведамляе Свабода са спасылкай на прэс-службу Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску.
Яны бралі хабар за лабіяванне інтарэсаў камерцыйных структур пры правядзенні закупак, звязаных з пастаўкамі запчастак і гаруча-змазачных матэрыялаў. Колькі менавіта чалавек затрымана, не паведамляецца.
«У кабінеце ў аднаго з іх выяўленыя банкаўскія аблігацыі на суму 500 тысяч долараў на прад’яўніка (абязлічаныя) і яшчэ 30 тысяч долараў наяўнымі ў банкаўскіх упакоўках», – сказалі ў ведамстве.
Паводле дэпартаменту, ёсць інфармацыя, што гэта не першы факт атрымання хабару службовымі асобамі «Мінсктрансу» за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб пастаўках мінскім аўтобусным і тралейбусным паркам.
На затрыманых завялі крымінальныя справы па арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Атрыманне хабару»).
яс